У Мінскім гарадскім судзе сёння агучылі прысуд двум палітзняволеным экс-супрацоўнікам «Белтэлекама» – Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу. Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла іх па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 25 лістапада. Працэс закрылі па хадайніцтву пракуроркі Наталлі Сакаловай «у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў». Палітвязні выступалі супраць, але суддзя зрабіла пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархамовіч заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі. Аляксея і Арцёма затрымалі восенню 2021 года. На "пакаяльных відэа" мужчыны выглядалі збітымі.

Аляксей Бычкоўскі і Арцем Пархамовіч.
Аляксей Бычкоўскі і Арцём Пархамовіч

Згодна версіі абвінавачвання, былыя супрацоўнкі «Белтэлекама» ў 2020 годзе "перадалі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя больш чым 150 асоб з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, суддзяў, журналістаў, работнікаў сферы адукацыі і медыцыны, грамадскіх дзеячаў".

"Следствам устаноўлена, што 24-гадовы спецыяліст па продажах Арцём Пархамовіч і 35-гадовы інжынер электрасувязі Аляксей Бычкоўскі натхніліся заклікамі дэструктыўных тэлеграм-каналаў і, паверыўшы ў сваю беспакаранасць і ананімнасць, перадавалі для выкарыстання ў дэструктыўных тэлеграм-каналах персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя кліентаў, да якіх мелі доступ. Варта адзначыць, што работнікі арганізацыі неаднаразова выказвалі сваё жаданне аказаць садзейнічанне ў злачыннай дзейнасці і ініцыятыўна выходзілі на кантакт з адміністратарамі каналаў. У некаторых выпадках яны атрымлівалі спіс, у якім магло знаходзіцца 15-20 чалавек, пасля чаго апрацоўвалі дадзеныя і адпраўлялі адміністратарам выніковы варыянт з канфідэнцыйнай інфармацыяй на кожнага чалавека са спісу".

Па версіі абвінавачванні, яны перадалі персанальных звестак пра 200 і больш супрацоўніках органаў унутраных спраў і іншых дзяржаўных служачых адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў.

"Перададзеныя звесткі былі размешчаныя ў публічным доступе, а супрацоўнікі і іх сем'і былі падвергнутыя булінгу, у кагосьці пацярпела маёмасць".

У выніку, Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча асудзілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Аляксей Бычкоўскі і Арц\м Пархамовіч

Пазіцыі палітвязняў на судзе дазнацца не атрымалася, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме больш за два месяцы.

Крыніца: Двух палітзняволеных экс-супрацоўнікаў "Белтэлекама" асудзілі да 11 гадоў калоніі кожнага