Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 4 лютага па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Філосаф і палітвязень Уладзімір Мацкевіч пачынае галадоўку
Палітвязень Уладзімір Мацкевіч у зняволенні пачаў галадоўку. Ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА з 4 жніўня 2021-га, яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Першыя 10 дзён філосаф збіраецца галадаць на вадзе. Калі яго патрабаванні не выканаюць, ён пяройдзе да сухой галадоўкі, сказана на старонцы ў яго падтрымку ў Facebook. Палітвязень патрабуе змяніць меру ўтрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату суда.
На палітзняволенага пчаляра-паэта Міколу Папеку ціснуць на «хіміі»
На думку знаёмых палітвязня, адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №21 у Мазыры хоча адправіць Папеку ў калонію, таму супраць мужчыны ладзяцца розныя правакацыі.
Палітзняволенага Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суда
4 лютага ў судзе Савецкага раёну Мінску агучылі прысуд бізнэсоўцу Аляксандру Васілевічу, якога абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў»).
Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла яму тры годы калоніі агульнага рэжыму.
Васілевіча вызвалілі ў залі суда, у сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці, паведамляе @radiosvaboda.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
Крыніца: Ціск на палітвязняў, галадоўка Уладзіміра Мацкевіча: хроніка палітычнага пераследу 4 лютага