Кірыл Салееў Суд Фрунзенскага раёна Мінска 11 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.

Справу разглядала суддзя Наталля Бугук, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў Дзмітрый Хаваўка.

Кірыла Салеева затрымалі 14 верасня 2021 года, 23-га верасня ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Гукааператара абвінавачваюць па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

У ходзе судовых спрэчак прадстаўнік абвінавачання Дзмітрый Хаваўка запрасіў для Салеева тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

У Мінску палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года

У судовым пасяджэнні была дапытаная прадстаўніца КУП "Мінсктранс" , якая патлумачыла, што цяпер паводле эпізодаў 27 верасня і 25 кастрычніка грашовыя сродкі спагнаныя ў салідарным парадку

 Сёння абвешчаны прысуд: абмежаванне волі ва ўстановке адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Таксама вынесці прыватнае вызначэнне ў бок кіраўніцтва Тэатра юнага гледача аб тым, каб у калектыве праводзілася прафілактычная праца па недапушчэнню парушэння супрацоўнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Матэрыяльны пазоў "Мінсктранса" ў памеры 4.834 рубля 02 капейкі пакінуць на разгляд у парадку грамадзянскай судавытворчасці, 

Кірыл Салееў вызвалены з-пад варты ў залі суда да вызначэння парадку адбыцця пакарання.

Крыніца: Прысуд палітвязню Кірылу Салееву - тры гады "хіміі" за ўдзел у нядзельных маршах