У Оршы 4 студзеня вынесены прысуд Сяргею Парфяненкаву, якога абвінавацілі у абразе прадстаўніка улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.
Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Жыхара Оршы абвінавацілі у тым, што ён свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” ў суполцы "Усатый таракан" пакінуў каментар пра супрацоўніка ДАІ, які спыняў і штрафаваў аршанскіх актывістаў. У прыватнасці, ён дапусціў у каментарах слова "мразь" і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці. У судовым пасяджэнні 27 снежня Сяргей стаў адмаўляць, што пісаў менавіта ён. Бо дакладна не памятае - даўно было. Казаў аб тым, што з яго акаўнта мог напісаць і нехта іншы.
Пра прынцыповасць пацярпелага супрацоўніка ДАІ ў Оршы вядома, што аднойчы ён нават роднага бацьку пазбавіў права кіравання аўтамабілем і аштрафаваў.
Суд прызнаў Парфяненкава вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
У якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай школы ён павінен выплаціць супрацоўніку ДАІ 1750 рублёў.
Сяргей Парфяненкаў мае намер абскардзіць судовы вырак.