Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 30снежня адбылося апошняе ў гэтым годзе судовае пасяджэнне па крымінальнай справепалітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца – пракурор Алейнікава.

Справу ўзбудзілі па падзеях 20 верасня, калі ў Гомелі праходзіла акцыя пратэсту. Удзельнікі акцыі, ратуючыся ад амапаўцаў, перабеглі праз праезную частку вуліцы Савецкай. Следства кваліфікавала гэта як “блакаванне дарогі".

Да затрымання Грышчанка і Мачалаў не былі знаёмыя адзін з адным, аднак у працэсе следства іх зрабілі саўдзельнікамі, якія нібыта дзейнічалі ў складзе групы.

На першым паседжанні былі апытаны пацярпелыя (ананімныя амапаўцы) і абвінавачаныя. Мачалаў і Грышчанка віны сваёй не прызнаюць і лічаць, што менавіта амапаўцы справакавалі ўдзельнікаў на парушэнні ПДД і гвалт у дачыненні да сябе.

На другім і трэцім паседжанні суду дапытваліся шматлікія сведкі, аглядаліся відэаматэрыялы.

Суд над Мачалавым і Грышчанкам: амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, кажуць, што нічога не памятаюць

Станіслаў Мачалаў 20 верасня 2020 года прыняў актыўны ўдзел у арганізаваных Дзмітрыем Грышчанка і іншымі асобамі дзеяннях па парушэнні грамадскага парадку, руху гарадскога транспарту, працы грамадскіх арганізацый, якія знаходзяцца па вуліцы Савецкай.

Суддзя зачытваў пісьмовыя матэрыялы справы. Сярод іншага – прыватнае ліставанне падчас знаходжання ў СІЗА Мачалава з малюнкамі, якія былі кваліфікаваны як карыкатуры. Следства спрабавала выставіць іх як абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, але лінгвістычная экспертыза з гэтым не пагадзілася. Суддзя паведаміў падчас паседжання, што цэнзура не выпускае з турмы ўсе лісты Мачалава. На пытанне абвінавачанага чаму яму фактычна забаронена ліставанні з СІЗА, суддзя адказаў, што гэта ж не ён забараняе Мачалаву ліставацца і дасылаць лісты з малюнкамі. Станіслаў дадаў, што ён выконвае ўсе патрабаванні цэнзуры падчас ліставання. У лістах болей няма малюнкаў, але іх усё роўна не выпускаюць з СІЗА. Ён гэта разглядае як маральны і псіхалагічны ціск на яго.

Пад час судовых спрэчак пракурор запрасіла для Мачалава і Грышчанкі па тры гады пазбаўлення волі  ў калонііі агульнага рэжыму.

Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 3 студзеня 2022 года.

Крыніца: Пракурор запрасіла для гамельчукоў па тры гады калоніі. Прысуд абвесцяць 3 студзеня