22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава.
Іх вінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:Іх вінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:
- ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
- ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
Дубоўскага і Аліневіча таксама і па ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
Сам суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме праз абарону персанальных дадзеных трох пацярпелых, якія праходзяць па справе, а абвінавачаныя Аліневіч, Рэзановіч і Раманаў адмовіліся прымаць удзел у працэсе.
Суддзя Валерый Тулейка прызнаў анархістаў вінаватымі і пакараў іх наступнымі тэрмінамі:
- Дзмітрыю Дубоўскаму — 18 гадоў пазбаўлення волі;
- Дзмітрыю Рэзановічу — 19 гадоў пазбаўлення волі;
- Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву — 20 гадоў пазбаўлення волі.
Тэлеграм-канал “Права на паўстанне” прыводзіць словы Дзмітрыя Дубоўскага з ліста ад 1 снежня:
“Таварышы ўсе з нашай каманды ў добрым настроі, вельмі хацелі выступіць з апошнім словам у прысутнасці Вас, родных і блізкіх, таварышаў, але на жаль, судзілішча ёсць судзілішча... сорамна ім выстаўляць усё гэта на паказ, як адзначаў раней, там ёсць цікавыя моманты, і было б добра, калі б гэта бачылі і іншыя. Зрэшты, што тут ужо казаць. Маем тое, што маем!
Дарэчы, падрыхтаваў вельмі годнае "апошняе слова" (не падабаецца мне гэтая фармулёўка, апошняе), але баюся, што не дадуць цалкам выказацца, але і няма каму гэта казаць... суд жа закрыты.
Усім прывітанне, хто з намі і за нас!!! Усё будзе добра!"
Падтрымаць анархістаў лістамі і паштоўкамі можна па адрасе:
СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Дубоўскаму Дзмітрыю Мікалаевічу
Аліневічу Ігару Уладзіміравічу
Раманаву Сяргею Аляксандравічу
Рэзановічу Дзмітрыю Рыгоравічу
Крыніца: Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам