Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Чэрвень 2026

У адстаўку адправілі некалькі суддзяў з Віцебшчыны, прычым са скандалам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як мы пісалі раней, на падвышэнне пайшла суддзя з Расонаў, якая карала ксяндза Вячаслава Барка за “нацысцкую сімволіку”. Але ў адпаведнасці з Указам №201  ад 22 чэрвены 2026 г. адбыліся і падвышэнні суддзяў, датычнах да палітычных рэпрэсій. 

Згодна з указам аб прызначэнні і вызваленні суддзяў, з пасады суддзі  суда Аршанскага раёна і г.Оршы знялі Іну Кохаву (фота 1) . Прычым з фармулёўкай “у сувязі са здзяйсненнем учынка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе”.

Іна Кохава ўжо больш за 10 год спецыялізуецца на разглядзе крымінальных і адміністрацыйных спраў у Аршанскім рэгіёне, вяла рэзанансныя адміністрацыйныя і крымінальныя працэсы, звязаныя з грамадзянскай і палітычнай актыўнасцю жыхароў горада. Менавінта яна неаднаразова судзіла блогера, экс-палітзняволенага Дзмітрыя Казлова, а таксама адправіла на "суткі"  Міхаіла Чамураку, актывіста з Дуброўна. За "марш недармаедаў" у 2017 годзе яна аштрафавала аштрафавала журналістку Кацярыну Андрээеву (Бахвалаву). 

 У сувязі з вынясеннем шэрагу жорсткіх рашэнняў па адміністрацыйных і палітычных артыкулах, Іна Кохава ўключана ў базы даных беларускіх праваабарончых арганізацый і незалежных маніторынгавых праектаў  Dissidentby, ZUBR і Luka.zone як асоба, датычная да палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Па ўласным жаданні з пасады суддзі Лепельскага раёна звольнілася суддзя Ірына Кручыніна (фота 2) . Што стаіць за гэтым “уласным жаданнем” – невядома, бо яшчэ год таму яна заяўляла ў інтэрв’ю мясцовай газеце, што ў яе ніколі не было думкі сысці з прафесіі праз, да прыкладу, цяжкае прыняцце рашэння ці вынясенне прысуду. Таксама яна распавядала, што стала суддзёй свядома, перад тым адпрацаваўшы некалькі гадоў у школе.

Кручыніна займалася ў тым ліку і палітычна матываванымі справамі: штрафавала за “экстрэмізм у сацсетках”, пастара мясцовай евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага яна асудзіла да арышту на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пікетам улады палічылі пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў.

Іван Чайка