Друкаваць гэтую старонку
Серада, 19 Жнівень 2026

У віцебскай міліцыі не адказалі, навошта ў базу вышуку ўключылі Дзмітрыя Карняенку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Па тэлефонным нумары, указаным у асабістай картцы актывіста, высветліць падрабязнасці паспрабавала праваабарончая ініцыятыва Forum 18. Мужчына, які адказаў на адзін з званкоў, сябе не назваў і сказаў : «Я не ведаю, хто вы» . Потым  ён паклаў слухаўку. Званкі па двух іншых нумарах засталіся без адказу.

Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання за мяжой Дзмітрыя Карняенку двойчы празнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” - праектаў "Народный депутат"і "Хрысціянская Візія". Апошні прызнаны ў Расіі “иноагентом». У Беларусі супраць актывіста заведзена крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК РБ (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).  

Ініцыятыва Forum 18 таксама паспрабавала высветліць падставы, на якіх абвешчана ў вышук Наталля Васілевіч, мадэратарка “Хрысціянскай візіі”. У базе вышуку таксама пададзены тэлефонныя нумары віцебскай абласной міліцыі. “Навошта яны ўказалі там мой нумар? Я не следчы”, - заявіў мужчына, які прыняў званок.

Надзея Стыріковіч