Падрабязнасці інцыдэнту апісала выданне MOST: Сяргей разам з жонкай выгульвалі сабаку і папрасілі гаспадароў іншых сабак узяць іх на павадкі. Бо сабака ў Сяргея досыць вялікі, і гэта была мера перасцярогі для меншых жывёлаў. У адказ на просьбу ён пачуў нецэнзурнае "пажаданне" "вяртацца ва Ўкраіну". Тлумачэнні, што сям'я з Беларусі сітуацыю не ўратавала: Сяргея штурхнулі на зямлю, і яшчэ адзін незнаёмец распыліў балончык з газам. Пацярпелі і жонка Сяргея, і выпадковая дзяўчына, якая ішла побач.
Сяргей падаў заяву ў паліцыю, прычым неадкладна зрабіць гэта ў каментарах яму парэкамендавалі не толькі беларусы, але і палякі, некаторыя прапанавалі юрыдычную дапамогу.
Ахвяру нападу сябры характарызуюць як памяркоўнага і бесканфліктнага чалавека. У беларускім асяродку (і не толькі) Сяргея ведаюць як выдатнага майстра па рамонце кампутараў.
Кірыл Нікадзімаў