Пазней Ігар Станкевіч даведаўся, што ператрусы ў Мінску прайшлі мінімум у яшчэ трох чалавек, прычым супрацоўнікі КДБ пабывалі не толькі ў іхных кватэрах, але і ў кватэрах іх сваякоў ці блізкіх. Іх цікавіла тое самае: датычнасць да ініцыятывы “Нацыя лідараў”.
У кастрычніку 2024 года у пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў” на сайце МУС з’явілася “экстрэмісцкае фармаванне “Ордэн”. Там згадваліся некалькі дваравых чатаў, але ў якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца “экстрэмісцкая дзейнасць”, у адпаведным рашэнні КДБ былі згаданыя сайт «Нация Лидеров»Telegram-канал і Telegram-чат «Нация Лидеров», You-Tube-канал «Нация Лидеров Онлайн-хаб», старонкі «Нация Лидеров» у Іnstagram і Facebook.
Ігар Станкевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй", імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Антон Рашкевіч