Літвін скончыў каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці „зборшчык абутку“, потым тэхнікум па спэцыяльнасці „канструяванне і тэхналўгія вырабаў са скуры“. У 2012 годзе пайшоў у войска, служыў у “спецназе”, потым некалькі гадоў працаваў канваірам у калоніі “Віцьба-3”. Шукаць лепшай долі падаўся ў Маскву, дзе працаваў ахоўнікам, а вярнуўшыся ў Віцебск, далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч. Збіраў подпісы ад імя кампаніі “Говори правду», быў назіральнікам на выбарах. Шмат фатаграфаваўся пад бел-чырвона-белымі сцягамі і здымаў відэаролікі пратэстнага зместу.
Што здарылася потым, невядома, але Дзмітрый Літвін рэзка стаў праціўнікам апазіцыі. Ен пачаў рабіць абразлівыя відэсюжэты пра віцебскіх прадстаўнікоў БХД, называў актывістку Таццяну Севярынец «сектанткай і ерэтычкай», прадстаўніцай «Таталітарнай польскай каталіцкай ератычнай секты”. Пісаў, што «Каталіцызм, каталікі пакланяюцца люцыфэру. Служат антыхрысту (сатане, д'яблу). Каталіцызм – гэта ератычнае веравызнаньне, у аснове якога ляжыць шэраг фальшывых вучэньняў!!!»
Адным словам, абвінавачанне паводле артыкула 130 КК РБ магло б прагучаць яшчэ ў тыя часы, і прадстаўнікі БХД нават звярталіся ў пракуратуру, каб там далі ацэнку такім дзеянням. Але тая справа нічым так і не скончылася, а “пад артыкул” Дзмітрый Літвін трапіў толькі цяпер, калі пачаў публічна выступаць за праваслаўную абсалютную манархію, пісаць тэксты пра тэорыі змовы і хуткі апакаліпсіс. Пакуль Літвін зневажаў апазіцыю, яго погляды былі прымальнымі для ўладаў, але як толькі пачаў крытыкаваць дзяржаўны лад, трапіў пад суд.
Васіль Пярвухін