Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, традыцыйна запрасілі выступіць у дзіцячым летніку разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам.
Апрача трэніровак, якія праводзілі байцы спецназа, дзецям шмат распавядалі пра патрыятызм і ягоную асноўную, паводле дэпутата, складаную частку - неабходнасць авалодвання вайсковымі навыкамі, каб выступіць на абарону сваёй дзяржавы.
Тандэм Віктара Азаронка і Дзмітрыя Паўлічэнкі склаўся некалькі год таму. Яны разам перыядычна "гастралююць" па дзіцячых установах, часцяком распавядаючы небыліцы пра пратэстныя падзеі 2020-га года.
Марыя Шугалёва