БЕЛСАТ прыводзіць наступную статыстыку, параўноўваючы колькасць “экстрэмісцкіх” пастановаў з колькасцю насельніцтва. Паводле яе, на 10 000 жыхароў раёна
- суды Мёрскага і Вушацкага раёнаў вынеслі па 20-30 пастановаў: Вушацкі суд- 28,24; Мёрскі суд - 21,03. Вынік суда Чыгуначнага раёна Віцебска - 24,27.
Для параўнання: суды Расонскага, Шаркаўшчынскага, Чашніцкага і Лёзненскага раёнаў – па 10-20 пастаноў.
Што тычыцца абласнога цэнтра, то агулам па трох раёгах Віцебска суды вынеслі 8,13 пастановы на 10 000 гараджан. Гэта другое месца сярод іншых абласных цэнтраў Беларусі (пасля Брэста).
Найменшую колькасць пастановаў пра прызнанне інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” вынес суд Віцебскага раёна: менш як 1 пастанова на 10 000 жыхароў.
Вольга Разуваева