«Это что получается: родителей, которые когда-то детям оплачивали там учёбу, теперь будут судить, как донативших на экстремистов? (если это правда, а не фейк)”, - піша Мірсалімава.
Але лічыць гэта не лагічна, бо сёлета ў траўні дзяржСМІ Віцебшчыны апублікавалі канкрэтныя пагрозы ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Прадстаўнік віцебскай абласной пракуратуры Дзмітрый Кудраўцаў наўпрост заявіў пра тое, што «любые финансовые операции в адрес университета, включая оплату обучения, квалифицируются как финансирование экстремистской деятельности по ст. 361-2 УК, и влекут за собой наказание до 5 лет лишения свободы.
на Віцебшчыне ўжо вядома пра некалькі выпадкаў пратрусаў у былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, якія або скончылі ЕГУ, або не завяршылі вучобу і сышлі. Падчас або пасля ператрусаў следчыя дапытвалі маладых людзей і іх бацькоў. У прыватнасці, падрабязна распытвалі, хто плаціў за навучанне.
Павел Шчарбакоў