Артур Удрыс жыў і рос у Глыбокім, займаўся там валейболам, а пасля пераехаў у Менск, дзе адшліфоўваў сваё майстэрства ў гэтым відзе спорту. Ён гуляў у 14 клубах дзесяці краін, удзельнічаў у 56 турнірах і правёў 277 матчаў. Станавіўся лепшым бамбардзірам Клубнага чэмпіянату свету 2018/19.
Пасля выбараў 2020 года мужчына падпісаў ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту і адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную. А пасля быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю.
Цяпер Артур Удрыс жыве і працуе ў польскім Аўгустове, які нагадвае яму роднае Глыбокае, і выкладае там у школе фізкультуру. Таксама ён мае дыплом псіхолага, скончыў Усходне-Еўрапейскі інстытут псіхааналізу, займаецца практыкай і працуе з тэмамі сораму, трывогі і прыгнечаных эмоцый.
Фота: fakelvolley.ru