Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Сакавік 2026

“Экстрэмісцкай” прызналі старонку віцебскага палітэмігранта Змітра Піменава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Старонку "Dzimitriy Pimenau" у Facebook прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй далёкі ад Віцебшчыны суд Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Судовае рашэнне было прынята 27 сакавіка, сёння інтэрнэт-рэсурс уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Зміцер Піменаў быў актывістам КХП БНФ, за мяжу ён вымушана з’ехаў яшчэ ў пачатку 2000-х. З тае пары, жывучы ў Бельгіі, ён актыўна ладзіць масавыя акцыі на падтрымку дэмакратычных сіл у Беларусі і супраць расійскага нападу на Украіну. Разам з ім у гэтых мерапрыемствах бяруць удзел і іншыя палітэмігранты з Віцебска.

Таксама Зміцер Піменаў шмат дапамагаў у зборы сродкаў для Палка Кастуся Каліноўскага.

Аксана Малевіч