Тэлеграм-канал аўтара называецца «Андрей Кулябкин. Видный отечественный блоггер». Ні больш, ні менш. Нягледзячы на тое, што на гэты рэсурс мае ўсяго 152 падпісчыкі. Не нашмат болей (211 падпісчыкаў) і ў Іnstagram-акаўнце, які называецца таксама з прытэнзіяй на шматзначнасць – “indoevropeysky”.
Гэтую “зорку інтэрнэту” мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць, калі трэба прасоўваць ідэалагічную павестку. Дый сам Андрэй Кулябкін не супраць: напрыклад, у 2024 г. ен стаў адзіным блогерам, які ўзяў удзел у конкурсе па колцы дроваў сярод прадстаўнікоў СМІ.
Вольга Мяснікова