Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Люты 2026

У Віцебску прадаюць арыштаваны помнік архітэктуры

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэта дом №28 на вул. Камсамольскай, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.  На сайце гандлёвай пдяцоўкі «Белюрзабеспячэнне» пазначана, што ўласнікам будынка з'яўляецца Таварыства з абмежаванай адказнасцю  "СК-ЕвроИнвест" – віцебская будаўнічая кампанія, якая 10 гадоў таму набыла ахітэктурны помнік, заабавязаўшыся рэканструяваць яго пад гатэль "Брыстоль", захаваўшы ўсе архітэктурныя асаблівасці. З тае пары будынак так і застаўся ў стане поўнага заняпаду.

У 2015 годзе дом №28 на вул. Камсамольскай быў набыты больш як за 4, 6 мільярда рублёў. Новы гаспадар планаваў увасобіць сваю ідэю ў жыццё, прыцягнуўшы замежныя інвестыцыі. Але нешта пайшло не па плане, і цяпер будынак зноў прадаецца, але ўжо як арыштаваная маёмасць і ўсяго за 1 340 000 рублёў. Аукцыён прызначаны на 10 лютага.

Незвычайнае архітэктурнае аблічча трохпавярховага будынка заўсёды прыцягвала ўвагі віцяблян і гасцей горада. Меркавана, ён быў узведзены ў 1910-х гадах, і да  1950-х захоўваў сваё першапачатковае аблічча, пакуль у ім не адбыўся першы і апошні  капітальны рамонт.  Урэшце дом быў прызнаны аварыйным, і ў 2010-11 гадах адсюль выселілі апошніх жыхароў.

Гарадскія ўлады не ўзялі на сябе абавязак паклапаціцца пра будынак, які мог бы стаць выбітным турыстычным аб'ектам - тым болей, што ён знаходзііца непадалёк ад віцебскіх вакзалаў і практычна ўзбоч адной з найвялікшых гарадскіх артэрый - вуліцы Кірава. Помнік архітэктуры ( пабудаваны, мерквана, па праекце вядомага архітэктара Ціхана Кібардзіна) проста "спіхнулі з рук", і ён ужо некалькі дзесяцігоддзяў проста гібее на вачох. 

Віталь Агняцоў