Шэфы збіраюцца “способствовать успешному развитию” і “помогать руководству хозяйства принимать правильные управленческие решения”. Пра тое, каб выйсці на ўборку і добраўпарадкаванне ферм, партыйцы гаворкі не ўздымалі. Аднак Алег Гайдукевіч нагадаў, што сярод чальцоў партыі ёсць людзі з аграрнай адукацыяй, і “их опыт будет очень полезен”.
Да слова, селгаспрадпрыемства “Чарневічы” – не самае заняпалае ў рэгіёне, каб вымагаць падтрымкі ад цэлай партыі. Сюда перыядычна ўкладаюцца дзяржаўныя грошы - у 2022-23 гг. тут правялі рэканструкцыю ферм. Штопраўда, і ў перадавых гэтая гаспадарка не значыцца. Цікава будзе паназіраць, ці паспрыяе росквіту “Чарневічаў” партыйнае шэфства.
Аркадзь Боўтун