Друкаваць гэтую старонку
Серада, 21 Студзень 2026

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска – супраць кінатворчасці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суды Віцебска зноў папоўнілі “экстрэмісцкі” спіс Мінінфарма. 19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна прызнаў экстрэмісцкай   інтэрнэт-сайт кінафестываля “Паўночнае ззянне” northernlightsff.com і  старонку ў Facebook яго заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай “Volia Chajkouskaya".

«Паўно́чнае ззя́нне» — штогадовы фестываль ігравога і дакументальнага кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. Яго заснавала прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская ў 2015 годзе пры падтрымцы Офіса Рады міністраў паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.  Гэты кінафестываль мае і беларускую праграму. З 2015 года кінапаказы  праходзілі у Мінску ў кінатэатры «Мір», а таксама  і ў іншых гарадах Беларусі. З 2020 года фэст перайшоў у online і гібрыдны фармат, дазваляючы беларусам, дзе б яны ні знаходзіліся, глядзець сучаснае сусветнае і беларускае кіно.

16 студзеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска  прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй старонкі  "ВКонтакте" з назвамі "Мы за новае жыццё!" і "Шацилкавичская Поллитралагичэская блаблаторыя”.

Гэтыя 4 інтэрнэт-рэсурсы 21 студзеня былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аліса Сінельнікава