Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Снежань 2025

Навапалачаніна Сяргея Ерамеева, абвінавачанага ў падрыве чыгункі на БАМе, асудзілі на 22 гады

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пяць год ён правядзе ў турме, астатнія  ў калоніі строгага рэжыму. Вырак вынес Другі Усходні акруговы вайсковы суд, які вырашыў, што Ерамееў «за грашовую ўзнагароду ўвайшоў у склад тэрарыстычнай супольнасці». Ён атрымаў самаробныя выбуховыя прылады і, прыбыўшы ў Бурацію, усталяваў іх на вагонах-цыстэрнах з дызельным палівам двух грузавых цягнікоў.

Падрывы на БАМе адбыліся ў канцы лістапада 2023 года — адзін у Паўночнамуйскім тунэлі, другі — на аб’язным шляху. У выніку выбухаў загарэліся вагоны-цыстэрны і была пашкоджана чыгуначная інфраструктура. Шкода ацэненая больш як у 102 мільёны рублёў. Пра затрыманне   ў Омску падазраванага ў тэракце грамадзяніна Беларусі ФСБ паведаміла  7 снежня 2023 года. У судзе ён тлумачыў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы вайсковых грузаў.

У Беларусі мужчына страціў работу праз палітыку. Сяргей Ерамееў працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у агульнабеларускім страйку  ў 2020 годзе. 

Сяргей Міхайлоўскі