Нагадаем, за публікаванне ў сацсетках фотаздымкаў часоў нямецкай акупацыі Віцебска на суткі суд адправіў знакамітага віцебскага фотамастака і краязнаўцу Віктара Барысенкава. Пазней за парушэнне таго ж артыкула КаАП аштрафавалі яшчэ адну прыхільніцу «русского мира» Эльвіру Мірсалімаву. Але, як выглядае, “перад законам усе роўныя”, але ёсць і “раўнейшыя” – незамаляваная свастыка на старонцы Андрэя Герашчанкі яскрава пра гэта сведчыць.
У сваім артыкуле “Украина во мгле нацизма” ен сцвярджае, што “без освобождения Украины от бандеровской власти и присоединения её к союзу России и Белоруссии не будет нормальной жизни ни в России, ни в Белоруссии, а уж в самой Украине не будет жизни вообще никакой”. Палітычныя погляды Андрэя Герашчанкі выразна ілюструюць знакамітую прымаўку “хоча быць свяцейшым за Папу Рымскага” – так гавораць пра людзей, беспадстаўна адданых нейкай ідэі. Справа ў тым, што рускай крыві ў жылах Андрэя Герашчанкі – ані кроплі: ягоная маці – украінка з Хмяльніцкай вобласці, тата – беларус, ураджэнец Гарадоцкага раёна Віцебшчыны. Але сябе Герашчанка лічыць сябе рускім - “русским писателем, человеком русской культуры”. Ягонае палітычнае крэда ў тым, што “русские, украинцы и белорусы – один большой русский народ, а Россия, Белоруссия и Украина – части Русского мира”.
Андрэй Герашчанка вядомы сваімі выказваннямі супраць беларускай мовы і культуры, прычым настолькі радыкальнымі, што ў 2011 годзе яго звольнілі з пасады начальніка аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, не працягнуўшы працоўны кантракт. Герашчанка - Андрэй Герашчанка — адзін з падпісантаў звароту да Ўладзіміра Пуціна ад «расейскіх суайчыньнікаў у Беларусі», у якім віталася далучэнне Крыму да Расіі.
Юрый Самсоненка