Друкаваць гэтую старонку
Серада, 05 Лістапад 2025

Старонку ў TikTok з назвай "vitebsk.news" унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На старонцы  размешчаны відэаролікі, прысвечаныя падзеям на Віцебшчыне, і гэтыя матэрыялы маюць крытычную накіраванасць - распавядаюць пра крызіс у эканоміцы рэгіёна, розныя парушэнні з боку чыноўнікаў і незадавальненне грамадзян праблемамі на месцах.

Рашэнне лічыць гэты інтэрнэт-рэсурс "экстрэмісцкім" прыняў 31 кастрычніка суд Полацкага раёна і г. Полацка.

Старонка "vitebsk.news" мае 36 тысяч падпісчыкаў. Гэта сведчыць пра папулярнасць рэсурса, а найперш - пра запатрабаванасць навін крытычнага зместу  ў сённяшніх умовах - калі дзяржаўныя СМІ свядома замоўчваюць негатыўныя з'явы, ствараючы ілюзію росквіту і дабрабыту.  Да прыкладу, TikTok-канал праўладнага блогера, якога "прасоўвае мясцовае кіраўніцтва, мае ўсяго 13, 5 тысяч падпісчыкаў. А аднайменны Youtube-канал «Vitebsk LIVE»,  створаны дзеля рэтрансляцый гутарак з кіраўнікамі розных дзяржаўных структур і арганізацый - усяго 1,18 тысяч падпісчыкаў. Якраз там, спрабуючы заінтрыгаваць аўдыторыю, нядаўна выклалі відэаролік, які кампраметуе  віцебскіх дэпутатаў. 

Алег Саланінка