Заўважна, што за прапаганду плацяць не вельмі каб шмат. Да ўсяго, прэтэндэнт павінны прайсці ідэалагічную праверку. У Віцебску ёсць некалькі вельмі прафесійных журналістаў, якія былі вымушаны сысці з прафесіі і не могуць у яе вярнуцца менавіта праз гэтую акалічнасць: іх пасля падзняў 2020 г. лічаць "нядобранадзейнымі" . Таму ў рэдакцыі "трымаюць" некалькі пенсіянераў, каб увогуле было каму працаваць.
Што да пасады кіраўніка рэдакцыі, то на гэты дастаткова прыстойны заробак можа прэтэндаваць толькі той, хто ўжо мае 5 год стажу на рэдактарскай пасадзе.
Чаму яе пакінула Наталля Камлева ( на фота) , якая адпрацавала галоўнай рэдактаркай абласной газеты паўтара гады, пакуль не вядома. Прынамсі, яе публічныя выказванні былі цалкам у рэчышчы афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. Апошні раз згадкі пра Наталлю Камлеву на гэтай пасадзе датуюцца сярэдзінай жніўня: рэдактарка дзяржСМІ разважала пра фэйкі і штучны інтэлект і сцвярджала, што паметка "издание, которое контролируется государством", - гэта “знак якасці”.
Ягор Пяткевіч