Друкаваць гэтую старонку
Субота, 25 Кастрычнік 2025

У віцебскім тэатры “Лялька” ўпершыню паставілі спектакль на расейскай мове

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На сення запланавана прэм’ера спектакля “Девочка и медведь”, які  паставіла Дар’я Зімніцкая, не так даўно прызначаная на пасаду  мастацкага кіраўніка тэатра. Да яе гэтую пасаду ад самага стварэння тэатра “Лялька” (1986 г.) займаў Віктар Клімчук, прыхільнік беларускага слова і беларускага мастацтва.

З моманту заснавання лялечнага тэатра ў  Віцебску ўсе спектаклі для дзяцей і дарослых стараліся выключна па-беларуску. У гэтым была прынцыповая пазіцыя мастацкага кіраўніка, якога ў 2024 годзе змусілі сысці з тэатра. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, і Віктар Клімчук падаў заяву на звальненне- сышоў на пенсію.

Дар’я Зімніцкая нарадзілася ў Краснадары, вучылася ў Кіеве, на адным з фестываляў пазнаёмілася з будучым мужам – акторам тэатра “Лялька”, і пасля вяселля сямейная пара вырашыла жыць у Віцебску.  Дар’я была занятая шмат у якіх спектаклях “Лялькі”, а паралельна разам з мужам Валерыем Зімніцкім займалася ўласным прыватным тэатрам  "УхТышка" – з расескамоўным рэпертуарам. Стваральнікі рэкламавалі яго як “единственный в городе Витебске профессиональный, частный, выездной театр кукол”.  Са сваімі спектаклямі тэатр "УхТышка" ездзіў па дзіцячых садках, школах і летніках, яго запрашалі і для выступаў у “Ляльцы” – у фае, дзеля “разагрэву публікі” перад асноўнымі спектаклямі.

Цяпер планы чыноўнікаў здзяйсняюцца: у рэпертуары віцебскага тэатра з’явіўся расейскамоўны спектакль, і нават на афішы да яго па-расейску напісана “Белорусский театр «Лялька».

Вольга Раманоўская