Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Кастрычнік 2025

У міждзяржаўную базу вышуку Беларусі і Расіі ўключылі навукоўца Віктара Якубава і шматдзетную маці Ганну Куліеву

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

“Медыязона” апублікавала абноўленую вышуковую базу. У ёй з’явіліся імёны і прозвішчы двух жыхароў Віцебшчыны – шматдзетнай маці  Ганны Куліевай і былога выкладчыка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктара Якубава, кандыдата гістарычных навук. Абодва некалькі год таму былі вымушаны пакінуць Беларусь.

У 2020-м годзе Віктар Якубаў быў у ліку тых, хто  падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць міліцэйскага гвалту. За ўдзел у пратэстах 2020—2021 гадоў 5 разоў быў асуджаны па адміністратыўных артыкулах. Агулам за 2021 год адбыў 45 сутак пад арыштам.

Пасля таго, як 2 верасня 2021 года ён быў чарговы раз затрыманы за лагатып «Белсат» на старонках у сацсетках і адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту у наваполацкім ЦІПе, Віктар Якубаў быў звольнены з універсітэта. Фармальная прычына — “прагул” падчас  знаходжання пад арыштам.  У 2021 годзе ен з’ехаў з Беларусі і працягвае  навуковую і грамадскую дзейнасць за мяжой.

Ганна Куліева — маці шасцярых дзяцей з Віцебска, яе не зламілі ні пяць судоў, ні крымінальная справа, ні вымушаная эміграцыя. Цяпер жанчына жыве ў Польшчы.

Раман Калеснікаў