Друкаваць гэтую старонку
Серада, 01 Кастрычнік 2025

У Віцебску мігранты здавалі абавязковы тэст па рускай мове

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

30 верасня такія іспыты прыйшлі па ўсёй Беларусі, і ў ВДУ , як і паўсюль, замежныя грамадзяне пісалі тэст «на веданне аднаго з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь». Пра тое, каб здаваць тэст па беларускай мове, гаворкі не было – усе матэрыялы падрыхтавалі, каб замежнікі здавалі рускую. Але тут ёсць яшчэ адна дэталь, на якую мы прапануем звярнуць увагу.

Нядаўна прапагандысцкія СМІ абурана паведамлялі, што ўрад Літвы мае намер увесці для замежнікаў, якія працуюць у краіне, абавязкомы іспыт на базавае веданне літоўскай мовы. Гэта падавалася, у прыватнасці, як уціск найперш  рускамоўных грамадзянаў. А таксама гучала папрокам на адрас так званых «беглых», якім, маўляў, у Літве не радыя. І сцвярджалася, што ў гэтай краіне жыццё з «моўнай праблемай» зусім не камфортнае...

Атрымліваецца, што ў Беларусі іспыт для замежнікаў – гэта норма, а ў іншых краінах – уціск і здзек?

Лілія Самохіна