Што паказальна: усе 95 інтэрнэт-рэсурсаў, якія згадваліся ў дасланых з пракуратуры дакументах, былі прызнаны судамі “экстрэмісцкімі” без пярэчанняў. На працягу практычна ўжо 9-ці месяцаў яны былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Як сцвярджае прэс-служба Віцебскай абласной пракуратуры,на гэтых рэсурсах былі заўважаныя «недакладныя звесткі пра дзейнасць праваахоўных органаў», скажэнне навінавай тэматыкі «шляхам камп’ютарнага мантажу асобных ролікаў і распаўсюду загадзя ілжывай інфармацыі», а таксама размяшчэнне інфармацыі, якую прызнавалі «экстрэмісцкай» раней, што «ўзмацняла дэструктыўны ўплыў».
Вольга Нарэйка