Друкаваць гэтую старонку
Субота, 13 Верасень 2025

Да выяўлення праблемных сем’яў хочуць далучыць водаправодчыкаў і электрыкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З такой прапановай на пасяджэнні  камісіі па справах непаўналетніх, які правялі ў Дубровенскім райвыканкаме, выступіла намеснік старшыні КСН Інэса Трутко. Яна выказала ідэю, каб прыцягваць "да выяўлення прыкмет сямейнага няшчасця"  работнікаў вода-, газа-і энергазабеспячальных прадпрыемстваў і арганізацый. Мяркуецца, што падчас выклікаў на рамонтныя працы ці падчас планавых наведванняў накшталт замены лічыльнікаў на ваду гэтыя працаўнікі павінны фіксаваць дэталі, якія насцярожваюць.

Улік дзяцей, якія выхоўваюцца ў нездавальняючай сямейнай абстаноўцы, вядуць у  міліцыі,  ва ўстановах сярэдняй і спецыяльнай адукацыі,  дзіцячых дашкольных установах.  Але на практыцы паўплываць на бацькоў, якія не жадаюць адказна ставіцца да сваіх дзяцей, не заўжды ўдаецца. Тады прымаюцца радыкальныя меры.

 Напрыклад, у ліпені гэтага года ў жыхаркі Дубровенскага раёна, якая злоўжывае алкаголем, прыйшлося забраць непаўналетняе дзіця. Прычым жанчына сама напісала адмову ад уласнага сына.

Ігар Пятроўскі