Друкаваць гэтую старонку
Субота, 23 Жнівень 2025

“Абразіў сцяг”, прайшоўшы з ім па вуліцы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебску - чарговая справа “за абразу нацыянальнай сімволікі”. Яе фігурант - 34-гадовы мясцовы жыхар, якому цяпер пагражае да 3-х гадоў пазбаўлення волі. Ен разам з дрэўкам вынуў дзяржаўны сцяг з кранштэйна і прайшоў з ім каля 100 метраў, пасля чаго кінуў на зямлю.

Вельмі паказальна і нечакана смешна ўчынак нецвярозага віцябляніна апісвае дзяржаўная газета “Витебские вести”, цытуючы пракурора Віцебска Андрэя Шклярэўскага. Маўляў,  мужчына, “імкнучыся прычыніць шкоду аўтарытэту нашай краіны, дэманстратыўна, размахваючы пранёс дзяржаўны сімвал”. Нібыта не тое самае людзі робяць на парадах і дэманстарцыях.

Прайшоўшы сотню крокаў,  віцяблянін  “кінуў флагшток на зямлю”, як піша газета, і пайшоў сабе далей. Дзеянні мужчыны адсачылі па відэакамерах. За “абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі Беларусі” ён затрыманы.

Петр Гайко