Ягоная татуіроўка са свастыкай была ў поле зроку міліцыі ўжо даўно. За яе на працягу года мужчыну ўжо двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 і 2 арт.19.10 КаАП. Малюнак загадалі знішчыць, але ен гэтага не зрабіў. Таму пасля двух адміністрацыйных была распачатая крымінальная справа.
Суд пастанавіў канфіскаваць у мужчыны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства і пакараў яго арыштам на 3 месяца. Зрэшты, за кратамі асуджаны бываў ужо не аднаразова - раней яго каралі за крадзяжы, рабаўніцтва, угон транспартнага срода, парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду... Цяпер яго накіруюць яшчэ і напрымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
Дзяніс Малінін