Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Чэрвень 2025

Яшчэ два віцебскія інтэрнэт- рэсурсы ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яшчэ два віцебскія інтэрнэт- рэсурсы ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" 

Абодва на запыт пракуратуры прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Адзін з рэсурсаў ужо не працуе, другі мае  ўсяго 26 падпісчыкаў - пракуратуру, напэўна, насцярожыла не "масавасць", а змест апублікаванай інфармацыі.

Гэта Тэлеграм-канал Partyzan_VTB, апошнія абнаўленні на якім былі яшчэ студзені гэтага году. Рэсурс публікаваў "непублічныя" навіны і дакументы мясцовых дзяржаўных арганізацый, якія адлюстроўваюць рэальны стан эканамічнага жыцця рэгіёна, здабытыя "партызанскімі шляхамі",
Рашэнне прызнаць Тэлеграм-канал "Partyzan_VTB" "экстрэмісцкім" прыняў 16 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

19 чэрвеня той самы суд Кастрычніцкага раёна вырашыў, што "экстрэмісцкім з'яўляецца і Тэлеграм-канал "Витебск". Стваральнікі ўжо выдалілі гэты інтэрнэт-рэсурс, ён не адчыняецца.

Яраслаў Магучы