Ужо не першы раз у стужцы з мясцовыми навінамі з’яўляюцца “урокі” літаратурнага маўлення. Тэлеграм-канал дзяржаўнага СМІ прапагандуе “культуру мовы”. Расейскай. Супрацоўнікі раённай газеты навучаюць землякоў пісьменна ставіць націскі і правільна ўжываць словы з мовы суседняй дзяржавы. Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя ні разу не праяўляла.
	   
	  	  	  
	  
	  	
”Урокі расейскай” пачаліся  яшчэ ў красавіку і размяшчаюцца рэгулярна.  
Таксама  на сайце газеты рэгулярна  выходзяць матэрыялы, прысвечаныя беларуска-расейскаму "культурніцкаму яднанню".  Лёзненшчына - памежны рэгіён з Расійскай Федэрацыяй.  
Павел Котаў