Друкаваць гэтую старонку
Субота, 24 Май 2025

У Віцебску вывесілі адцэнзураваныя плакаты часоў мінулай вайны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)


Пераканацца ў гэтым можна, уважліва разгледзеўшы выявы, якімі "аздобілі" сцены падземнага пераходу каля Плошчы Перамогі. Ідэалагічных барацьбітоў "за гістарычную праўду" і "супраць скажэнняў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", падобна, спалохала верагоднасць быць абвінавачанымі  "за распаўсюд нацысцкай сімволікі

Так ці інакш, але з вядомага плаката "Беспощадно разгромим и уничтожим врага!", які 24 чэрвеня 1941 года стварыў вядомы творчы калектыў " КУКРЫНИКСЫ", знікла свастыка, намаляваная на рукаве карыкатурнай выявы Гітлера. Гэтае месца прыкрылі "лапікам" з Дамовы аб ненападзенні паміж ССР і Германіяй,  якая таксама адлюстравана на плакаце.

За што пацярпела сатырычная праца КУКРЫНІКСАЎ, не зразумела. Гэта ж дакумент эпохі, які павінны несці ідэалагічную і выхаваўчую нагрузку... 

Дык хто, у такім выпадку, свядомы скажае праўду пра Вялікую Айчынную вайну? Ідэолагі ўвесь час вінавацяць у гэтым "захад" і "апазіцыю"...

Максім Перапелкін