Барыс Жахоўскі - былы супрацоўнік “Нафтана”. У траўні 2022 года ён быў затрыманы і асуджаны да трох адміністрацыйных арыштаў запар за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (ч.2 арт.19.11 КаАП). Падчас знаходжання ў Наваполацкам Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ён трымаў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачання і зняволення.
Алена Радзькова напрэзідэнцкіх выбарах 2020 года была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яе неаднаразова затрымлівалі і каралі за ўдзел у перадвыбарчых пікетах, а таксама ўжо ў 2021 годзе, бо жанчына не спыняла сваёй пратэстнай актыўнасці.
«Беларуская Грэнадзёрская Харугва» прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем паводле рашэння КДБ ад 15 красавіка 2025 года. Падрабязнасцяў пра яго функцыянаванне не паведамляецца, на сайце КДБ пададзены толькі інтэрнэт-адрас Тэлеграм-канала, праз які нібыта каардынавалася “экстрэмісцкая дзейнасць”.
Алег Кунін