Далей у гэтым артыкуле, паводле Святаслава Міхайлава, гаворыцца пра ўражанні і адчуванні тых, хто вярнуўся, - гэта страх быць затрыманым, пачуцце несвабоды. На думку ідэалога, тэкст артыкула прасякнуты нянавісцю да Беларусі. Бо, як ён сцвярджае, “змагарскім СМІ” плацяць за тое, каб яны запалохвалі людзей, а калі тыя не павераць і пачнуць вяртацца масава, то плаціць перастануць.
Уся гэта плынь свядомасці ў відэаблогу “Вести не молчат” на Уoutube-канале Віцебскай абласной газеты сканчваецца заклёнамі кшталту “не верце прапагандзе, вам даўно трэба вяртацца дадому! Прыгадайце нашы чыстыя і светлыя гарады, палі, засеяныя хлебам, незабыўны блакіт нашых азёраў і чыстае паветра. Няўжо вы гатовыя прамяняць гэта на брудныя, поўныя мігрантаў гарады Еўропы?”
Напэўна, каб ўзмацніць уражанне ад словаў відэаблогера- ідэолага, рэжысёры ягоных монаспектакляў зрабілі чырвона-зялёную падсветку ў пакоі, адкуль ён вядзе свае праграмы.
Аляксандр Падзвінскі