Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Красавік 2025

Прыхаваная русіфікацыя на Лёзненшчыне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Здавалася б, нічога такога: у памежным з Расійскай Федэрацыяй рэгіёне налажваюць кльтурніцкія сувязі з суседняй дзяржавай. Але справа ў тым, што пра ўсе згаданыя ніжэй культурніцкія мерапрыемствы лёзненская “раёнка” паведаміла на працягу трох дзён. Гэта азначае, што “інтэрацыйныя” імпрэзы тут маюць рэгулярны характар.

Так, на гэтым тыдні ў Лёзненскай школе мастацтваў  правялі  VIII адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс  «Играем вместе», прысвечаны 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На яго запрасілі юных музыкантаў з Віцебскай вобласці і Расійскай Федэрацыі.  

 Удзельнікі лёзненскай літаратурнай студыі  "Под абажуром" з’ездзілі на фінал паэтычнага конкурсу «БиблиоПарнас», які праходзіў у Смаленску пры падтрымцы Смаленскай абласной арганізацыі Саюзу пісьменнікаў Расіі і Смаленскага рэгіянальнага аддзялення Саюзу расійскіх пісьменнікаў.  

 У круглым стале "Современная библиотека как ресурс патриотического воспитания", які прайшоў у Смаленскай абласной бібліятэцы імя А.Твардоўскага , узялі ўдзел прадстаўнікі Лёзненскай бібліятэчнай сістэмы.

 Такая канцэнтрацыя навінаў на тэматыку “культурніцкага яднання” нейкім своеасаблівым чынам паўплывала і на свядомасць прадстаўнікоў рэдакцыі лёзненскай газеты “Сцяг перамогі”. У Тэлеграм-канале выдання раптам вырашылі навучаць чытачоў расейскай мове - тлумачыць правілы граматыкі і літаратурнага вымаўлення асобных словаў.

Марына Пашына