Паводле абноўленай базы на “СОЦЕ”, у вышуку знаходзяцца блогер Дзмітрый Казлоў з Аршанскага раёна і віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў. Там паначана, што падставай для вышуку сталі крымінальныя справы – найверагодней, распачатыя ўжо пасля іх вызвалення з-за кратаў у верасні 2025 года. Нагадаем, абодвух прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву, а пазней анулявалі іхныя беларускія пашпарты.
Віцебскі Тэлеграм-канал адсачыў таксама, што ў абноўлены спіс уключылі і віцебскую актывістку Караліну Цярэнцьеву, яе сястра Станіслава ў гэтым спісе апынулася яшчэ раней.
Аркадзь Нарэчны