Імя Аляксандра Каваленкі 12 чэрвеня з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Паводле інфармацыі на сайце ведамства, 38-гадовы Аляксандр Каваленка - жыхар вёскі Ярэва Пастаўскага раёна, грамадзянін Украіны, і ён ужо адбывае пакаранне.
Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле частак 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
23 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Каваленку палітычным зняволеным.
Паліна Рабініна