Па інфармацыі праваабаронцаў, былую журналістку Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да 2 гадоў калоніі – такое рашэнне прыняў Віцебскі абласны суд. Апрача пакарання зняволеннем, на абедзвюх былі наклaдзены штрафы. Жанчыны абскарджвалі гэты вырак у Вярхоўным судзе, але вынік разгляду апеляцыі, які адбыуся двух тыдняў таму, не вядомы.
Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку 2025 года. Летась 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.
Апошняя актыўнасць Ціны Палынскай у сацсетках была заўважана летась 19 траўня. Найверагодней, у той самы дзень яе разам з дачкой затрымалі.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч палітычнымі зняволенымі.
Андрэй Чахоўскі