У Наваполацкай ПК -1 утрымліваюць 54 палітвязняў, у іх ліку – журналісты Андрэй Аляксандраў і Яўген Глушкоў.
У Віцебскай ПК-3 "Віцьба" за кратамі знаходзяцца таксама 54 палітвязня.
У Аршанскай ПК-8 - 10 палітвязняў
У Віцебскай ПУАТ (папараўчай установе адкрытага тыпу )- 6 палітзняволеных
Некалькі палітзняволеных утрымліваюць у Віцебскім СІЗА, па інфармацыі праваабаронцаў іх 4. Але, па некаторых звестках, апеляцыйныя скаргі палачанак Ціны Клыкоўскай і Маргарыта Рабіновіч ужо былі разгледжаны ў Вярхоўным судзе, і жанчын ці рыхтуюць да адпраўкі ў калонію, ці яны ўжо там знаходзяцца.
Па стане на 11 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 848 чалавек.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.