Па матэрыялах следства, Кузняцоў у жніўні 2021 года размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары і графічныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць заклікі да распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы, захопу дзяржаўнай улады, у тым ліку з выкарыстаннем зброі, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, а таксама абразы ў адрас кіраўнікоў Беларусі і Расеі. У лістападзе 2021 года ён размясціў у сетцы Інтэрнэт абразлівыя фотавыявы дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і каментары да яго.
КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", таксама імя і прозвішча Роберта Кузняцова было ўнесена ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.
Роберт Кузняцоў – колішні рэгіянальны актывіст, прыхільнік Мікалая Статкевіча і намеснік прадстаўніка па Віцебскай вобласці ў Радзе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.
Феліцыян Красоўскі