Уладзімір Сітковіч – ураджэнец Шаркаўшчынскага раёна, жыў у Віцебску, працаваў начальнікам кацельні на Віцебскім масла-экстрацыйным заводзе. У траўні 2024 года яго на 1 суткі арыштоўвалі за "распаўсюд экстрэмізму" - за падпіску ў TikTok на канал "Страна для жизни".
Вядома, што Уладзімір мае праблемы са здароўем. Некалькі гадоў таму ў яго знайшлі ракавую пухліну, якую аперавалі. Але пасля затрымання і змяшцэння ў віцебскі СІЗА-2 ніякіх медычных абследаванняў не праводзілі і не дазвалялі прымаць лекі. Таксама незадоўга да арышту палітвязень ляжаў у лякарні праз праблемы з ціскам.
Раман Бегавы