Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Андрэй Загорскі, ураджэнец Докшыц

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Мінскім абласным судзе 1 красавіка 2025 г.ен быў прызнаны вінаватым  па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд прызначыў яму  5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

27 чэрвеня 2025 г. Андрэя Загорскага ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці на сайце МУС.

Андрэй родам з Докшыцаў. Пасля школы ў 2006 паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, вучыўся на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак. Падчас вучобы Андрэй пачаў працаваць у EPAM. Упершыню яго затрымліваў ГУБАЗіК у сакавіку 2021г.: Загорскі быў мадэратарам чата «Новая Баравая 98%». Тады ў яго дома знайшлі 1500 улётак і канфіскавалі тэлефон. Другі раз яго затрымалі ў жніўні 2024-га.

Міраслаў Каханскі