Ён быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе, інкрымінавалі мужчыну ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па так званай справе “Беларускага Гаюна” – праекта, які адсочваў перамяшчэнні ў Беларусі расійскіх войскаў, што ажыццяўлялі з нашай краіны поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны, а таксама іхніх памагатых з Беларусі. Прысудзілі Леаніду тры гады пазбаўлення волі.
Глыбоцкі прадпрымальнік адбываў свой прысуд у Івацэвіцкай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”.
5 верасня 2025 года Леанід Шпец быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, “датычных да экстрэмісцкай” дзейнасці”.
17 верасня 2025 года быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.
Ірына Салодкая