Паводле інфармацыі Telegram-канала «Розовые косынки», Ярванд Марцірасян пакутуе на алкагольную залежнасць, але гатовы закадзіравацца. Таксама ён пакутуе на некалькі хранічных захворванняў і хоча аформіць інваліднасць у Польшчы.
Ярванд стаў палітвязнем воляй лёсу: злодзей-рэцыдывіст, схільны да злоўжывання спіртным, быў абвінавачаны ў тым, што ў стане алкагольнага ап’янення, у службовым аўтамабілі і ў прысутнасці супрацоўнікаў Дэпартамента аховы «неаднаразова выказваўся ў абразлівай форме» ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. На судзе Марцірасян прызнаў сваю віну. Яму прысудзілі два гады калоніі. І гэта не першае зняволенне ў ягоным жыцці – гісторыю грамадзяніна Арменіі, які ў апошнія гады жыў у Віцебску, падрабязна распавядала “Наша Ніва”.
Гэтая гісторыя – выразны прыклад таго, як пад “палітычны каток” трапляюць людзі, абсалютна далёкія ад палітыкі, бо суды не разбіраюцца ў сапраўдных матывах учынкаў, а толькі рапартуюць пра змаганне з “экстрэмізмам”.
Пётр Аўчыннікаў