Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Люты 2026

Прэс-служба Лукашэнкі сцвярджае, што мінулай восенню Статкевіч адмовіўся з'язджаць і «вярнуўся ў турму»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра гэта ў інтэрв’ю агенцыі «РИА-Новости» заявіла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Па яе словах, Лукашэнка станоўча адрэагаваў на просьбы сваякоў, якія хацелі забраць яго дадому, каб працягнуць рэабілітацыю пасля інсульту. Эйсмант дадала таксама, што пра інсульт, які здарыўся ў Мікалая Статкевіча, Лукашэнку паведамілі адразу, і што ен асабіста распарадзіўся перавесці зняволенага ў шпіталь, “где была обеспечена вся необходимая и своевременная помощь”.

Нагадаем, грамадскасці пра стан здароўя палітыка стала вядома толькі цяпер, калі 19 лютага ён выйшаў на волю і апынуўся дома ў Мінску. Інсульт у Мікалая Статкевіча здарыўся яшчэ 21 студзеня, і ен амаль месяц правёў у рэанімацыі.

Па словах прэс-сакатаркі Наталлі Эйсмант,  “рашэнне аб памілаванні Мікалая Статкевіча Лукашэнка прыняў ужо даўно. Але тады ехаць у “райскі сад” Статкевіч адмовіўся. І — вярнуўся ў турму”. Як вынікае з яе словаў, асуджаны і памілаваны палітык зрабіў гэта нібыта добраахвотна. Не ўдакладняючы прычын, чаму так магло здарыцца, Эйсмант кажа, што ў апошнія паўгода пасля 11 верасня 2025 года ў асуджанага “пачаліся праблемы са здароўем. У прыватнасці, здарыўся інфаркт мозгу.

 11 верасня 2025 года  Лукашэнка памілаваў Статкевіча і яшчэ 51 зняволенага. Усіх, акрамя Мікалая, прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі, дзе яго затрымалі і зноў вярнулі ў калонію.

Учора Мікалая Статкевіча нарэшце вызвалілі без дэпартацыі  — але пасля інфаркту за кратамі.

Мікола Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года. 14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.

Арцём Галавін