Ён збіраецца стварыць і развіваць ютуб-канал, які будзе інфармаваць беларусаў пра падзеі ў Беларусі і свеце, выпусціць серыю ролікаў па гісторыі і менталітэце беларусаў, выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні – іх у выглядзе чарнавікоў часткова ўдавалася перадаваць на волю.
"Наша сям’я вельмі ўдзячная арганізацыям і людзям, якія ўжо дапамаглі нам з выдаткамі на першыя патрэбы і медыцыну, але пачаць публічную дзейнасць практычна з нуля за мяжой цяжка", - піша Павел Севярынец.
Грошы, якія ён хоча сабраць, пойдуць на увасабленне гэтых планаў: набыццё абсталявання для здымак, выраб серыі відэаролікаў, выданне кнігі турэмных малюнкаў, вершаў і выслоўяў і арганізацыю прэзентацый. У першы ж дзень збора, адкрытага BYSOL, сума ахвяраванняў наблізілася да тысячы еўра. Падтрымаць Паўла Севярынца можна тут
Васіль Раманаў