У ПК-15 Андрэй Паднябенны адбываў прызначаны яму больш чым 16-гадовы тэрмін. Яго асудзілі па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за абразу прэзідэнта, абразу прадстаўніка ўлады, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
“Усе мы абмяркоўвалі гэтую тэму. Людзі, якія былі знаёмыя з ім, казалі, што псіхалагічны стан у яго быў цалкам добры. Былі нармальныя адносіны са зняволенымі ў атрадзе. І не было падобна, што ён пайшоў бы на самагубства. Тыя, хто знаходзіліся з ім у ШІЗА у адзін час, не чулі нічога пра тое, каб кагосьці спрабавалі ратаваць. Усё гэта замоўчвалася. Гэтая інфармацыя ўвогуле доўга прыхоўвалася”, - распвёў Вячаслаў Лазараў.
На момант смерці Андрэю Паднябеннаму было 36 гадоў. Прычына застаецца загадкай. Былыя зняволеныя выражаюць сумневы, што ў ШІЗА можна нешта зрабіць без ведама адміністрацыі.
Максім Пятроўскі