30 ліпеня беларускія праваабаронцы прызналі жанчыну былой палітзняволенай. “Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказванні меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўлены волі: узяты пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызвалены без рэабілітацыі і пакрыцця прычыненай шкоды”, - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
Увосень 2024 г. проста з працоўнага месца Наталлю Говараву адвезлі на допыт, змусілі запісаць «пакаянае відэа». Яшчэ праз 2 тыдні жанчыну затрымалі і кінулі ў СІЗА. Сёлета 6 сакавіка яе асудзілі. Яна спрабавала аспрэчыць прысуд аршанскага суда, а калі гэта не ўдалося, то вырашыла збегчы з Беларусі. У першы час знаходжання за мяжой салідарныя беларусы дапамаглі ёй матэрыяльна: за час збору, арганізаванага BYSOL, для сям'і Наталлі сабралі €4340.
Ларыса Пятрова